Жанчыны, затрыманыя ў Мінску падчас ускладання кветак да помніка Купалу, адпушчаны

28.07.2011 / 11:47

Дзве жанчыны, затрыманыя вечарам 27 ліпеня ў Мінску падчас ускладання кветак да помніка Янку Купалу, адпушчаны.

Як паведамлялася раней, ветэран Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ Ніна Багінская і Наталля Водзіч ускладалі кветкі з нагоды 21-й гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Паводле інфармацыі праваабарончнага сайта www.spring96.org, жанчын даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Як паведаміла праваабаронца Наста Лойка, пазней стала вядома, што іх адпусцілі ў той жа дзень.