Беларускія спартсмены заваявалі 66 ліцэнзій на Алімпійскія гульні

22.08.2011 / 12:23

66 ліцэнзій у дзевяці відах спорту заваявалі беларускія спартсмены на Алімпійскія гульні 2012 года ў Лондане.

Як паведаміла прэс-служба НАК, на мінулым тыдні 11 ліцэнзій было атрымана на чэмпіянаце свету на байдарках і каноэ ў венгерскім Сегедзе. Пуцёўкі на Алімпіяду заваявалі Алег Юрэня (К1-1000), Аляксандр Жукоўскі (С1-1000), Аляксандр і Андрэй Багдановічы (С2-1000), жаночая байдарка К4-500, Дзмітрый Вайцішкін (С1-200); Раман Петрушэнка, Вадзім Махнёў (К2-200).

Раней ліцэнзіі былі заваяваныя ў настольным тэнісе (2), кулявой стральбе (6), стральбе з лука (1), стэндавай стральбе (1), лёгкай атлетыцы (20), плаванні (6), сучасным пяцібор'і (1) і футболе (18).