З'езд Партыі БНФ пройдзе 10—11 верасня ў ДК трактарнага завода

25.08.2011 / 20:39

Аб гэтым БелаПАН паведаміў лідар партыі Аляксей Янукевіч.

«Сёння ў гарвыканкаме нам паведамілі, што з’езд можна будзе правесці ў ДК трактарнага завода. Афіцыйную паперу аб даванні памяшкання нам абяцалі прыслаць на наступным тыдні», — сказаў ён.

На з’ездзе павінна быць абрана новае кіраўніцтва партыі, унесены змяненні ў статут, а таксама разгледжана стратэгія дзейнасці на найбліжэйшыя два гады.

Змяненні ў статут Партыі БНФ прадугледжваюць, што старшынства ў ёй можа быць абмежавана двума тэрмінамі. Акрамя таго, плануецца павялічыць тэрмін старшынства ў партыі з двух да трох гадоў.