Японія: новым прэм`ерам стане Ёсіхіка Нода

29.08.2011 / 10:39

Падчас другога тура галасавання лідарам кіраўнічай Дэмакратычнай партыі Японіі абраны кіраўнік Мінфіна Ёсіхіка Нода.

За яго аддалі галасы 215 з 395 дэпутатаў парламента.

Бліжэйшы канкурэнт - міністр эканомікі і прамысловасці Банры Каіэда - набраў 177 галасоў.

На пасадзе прэм'ер-міністра Нода заменіць Наотао Кана, які пайшоў у адстаўку.