Лукашэнка — банкірам: «Раздзявайцеся, напружвайцеся і пачынайце працаваць»

Лукашэнка падкрэсліў, што для яго «не будзе розніцы: гэта дзяржаўныя банкі, прыватныя або з замежным капіталам.

30.08.2011 / 14:41

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў навесці парадак у банкаўскай сістэме і «заклікаў» банкі «дапамагчы» ўраду і Нацбанку стабілізаваць сітуацыю ў краіне.

«Не дай бог вы разам з урадам і Нацыянальным банкам не стабілізуеце фінансавую сітуацыю. Распранайцеся, напружвайцеся і пачынайце працаваць», — заявіў А. Лукашэнка, звяртаючыся да банкіраў, што прысутнічаюць на нарадзе па сацыяльна-эканамічных пытаннях.

Пры гэтым А. Лукашэнка падкрэсліў, што для яго «не будзе розніцы: гэта дзяржаўныя банкі, прыватныя або з замежным капіталам. Надзея Андрэеўна (Н. Ермакова), папросіце, каб банкіры дапамаглі не толькі радай, але і фінансава», — сказаў А. Лукашэнка.

Паводле БелТА