Салаш на волі

Пасьля 5 сутак арышту на волю выйшаў лідэр барысаўскай суполкі Партыі БНФ Сяргей Салаш. Яго затрымалі ў пятніцу пасьля абеду каля пад’езду свайго дому ў вайсковым гардку Печы.

16.01.2007 / 22:38

Пасьля 5 сутак арышту на волю выйшаў лідэр барысаўскай суполкі Партыі БНФ Сяргей Салаш. Яго затрымалі ў пятніцу пасьля абеду каля пад’езду свайго дому ў вайсковым гардку Печы. Салаша прывезьлі ў міліцэйскі пастарунак і абвінавацілі ў дробным хуліганстве, у пятніцу яго асудзілі на пяць сутак арышту.

Сяргей Салаш быў адным зь сябраў ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты барысаўскага гарсавету эканаміста Зьмітра Бабіцкага, які стаў адным зь нямногіх незалежных дэпутатаў па краіне.

Ля барысаўскага ІЧУ Салаша сустракалі родныя, сябры і паплечнікі.

— Цяпер настрой бадзёры і рашучы. Мы пераканаліся, што сыстэму можна перамагаць. Трэба проста далей працаваць», — кажа палітык.

Фота Андрэя Лянкевіча

Зьміцер Панкавец