Мінэканомікі Беларусі прагназуе інфляцыю большую за 100%

Паводле спецыялістаў, прадугледжана тры сцэнары развіцця макраэканамічнай сітуацыі, і ўсе яны прагназуюць інфляцыю, якую вымяраюць трохзначнымі лічбамі.

05.09.2011 / 21:00

Міністэрства эканомікі прагназуе інфляцыю за год большую за 100%, перадае «Інтэрфакс» са спасылкай на адмыслоўцаў зь міністэрства.

Паводле спецыялістаў, прадугледжана тры сцэнары развіцця макраэканамічнай сітуацыі,

і ўсе яны прагназуюць інфляцыю, якую вымяраюць трохзначнымі лічбамі.
Паводле прагнозаў, гэта прывядзе да падаражання імпарту, росту выдаткаў на сацыяльныя патрэбы, росту платы за жыллёва-камунальныя паслугі.

Таксама прагназуюцца захады па ліквідацыі дыспарытэту цэнаў на тавары і прадукты, якія актыўна вывозяць у Расію.

Паводле афіцыйных дадзеных інфляцыя ў Беларусі за студзень-чэрвень ужо склала 41%.