Нейтралізатар і пульт кіравання жыцём

10 найлепшых кінагаджэтаў.

23.09.2011 / 13:39

Гаджэт -- гэта пэўная рэч, выдуманая стваральнікамі фільма і ў рэальным жыцці адсутная. Але яна так захапляе гледачоў, што пачынае "жыць уласным жыццём": вандраваць з стужкі ў стужку, з'яўляцца ў коміксах, анекдотах і на паліцах сувенірных крамаў. Карацей, робіцца элементам масавай культуры.

Кажуць, у кантракце Уіла Сміта ёсць пункт, паводле якога любы ўпадабаны рэквізіт актор пасля здымак можа забраць сабе. Невядома, ці вялікая яго калекцыя, вядома, чаго там не хапае: лятучага скейтборда, касцюма Жалезнага чалавека і яшчэ некалькіх цікавых штучак.

Нейтралізатар.

Аэраборд.

Галаграфічны экран.

Куфэрак сенабітаў.

Арганічная гульнявая кансоль.

Даспехі Mark III.

Светлавы меч.

Пульт кіравання жыццём.

ВАЛ-І.

Інфасфера.

Пра іншыя самыя ўражлівыя гаджэты, калі-небудзь бачаных у фільмах, чытайце ніжэй.

Нейтралізатар («Людзі ў чорным»)

Мініяцюрная штучка, якая цалкам сцірае выбраны ўчастак памяці непажаданага сведкі. Героі фільма выкарыстоўваюць яе для таго, каб прымусіць людзей, якія сутыкнуліся з праявамі пазазямнога жыцця, забыць пра гэтую нечаканую сустрэчу. Аднак нейтралізатар — незаменная рэч не толькі для суперагента і злачынцаў. Супрацоўнікі кінатэатраў могуць выкарыстоўваць яе адразу пасля паказаў камедый расійскай вытворчасці: «Найлепшы фільм 3D» да гэтага часу з’яўляецца нам у кашмарах. Прымусьце нас гэта разбачыць! Ну калі ласка.

Аэраборд («Назад у будучыню»)

Герой сіквела «Назад у будучыню» з гонарам рассякаў на лятучым скейтбордзе па мястэчку Хіл-Вэлі ўзору 2015 года. Як жа яму тады зайздросцілі падлеткі-гледачы з усёй Амерыкі! А ўжо калі рэжысёр Роберт Земекіс ў адным з інтэрв’ю пажартаваў, што лятучыя дошкі даўно ўжо вынайдзеныя і здымачная група здолела абзавесціся парачкай, офіс вытворцы скейтбордаў Mattel быў завалены лістамі і званкамі. Між тым, да 2015 засталося ўсяго чатыры гады, і ўсё, што нам свеціць да таго часу — усяго толькі удасканалены Segway. Як шкада.

Галаграфічны экран («Асаблівае меркаванне»)

Галоўнае, што запомнілася большасці гледачоў у гэтым фантастычным трылеры, — зусім не закручаны сюжэт або спецэфекты, а галаграфічны інтэрфейс, з якім герой Тома Круза ўзаемадзейнічае пры дапамозе жэстаў. Фантастыка? Тады здавалася, што так. Аднак ужо сёння сэнсар Kinect дазваляе кіраваць гульнявой кансоллю Xbox 360 жэстамі без усялякага кантролера, а галаграфічныя экраны, хай пакуль і даволі сумнеўнай якасці, дэманструюцца на разнастайных выставах.

Куфэрак сенабітаў («Паўсталыя з пекла»)

Згодна з першакрыніцай — раманам Клайва Баркера — гэты куфэрак, выкананы цацачных справаў майстрам Філіпам Лемаршанам, складзены пэўным чынам, адчыняе дзверы ў пекла. Увогуле, куфэрак Лемаршана — дакладна не тая галаваломка, якую можна даверыць дзіцяці. Але штучка вельмі прыгожая.

Арганічная гульнявая кансоль («Экзістэнцыя»)

Гульнявая кансоль, якая падключаецца проста да нервовай сістэмы і пераносіць цябе ў віртуальны свет, які адчуваецца як рэальны? Адначасова прывабная і настолькі ж страшная перспектыва. Зрэшты, з такой напарніцай, як Джэніфер Джэйсан Лі, можна наважыцца на ўсё.

Даспехі Mark III («Жалезны чалавек»)

Касцюм, вынайдзены геніяльным мільярдэрам і прадаўцом зброі Тоні Старкам, ператварае свайго ўладальніка ў супергероя. Касцюм змяшчаецца ў чамадане, дазваляе лётаць, вытрымлівае падзенне з велізарнай вышыні і абсталяваны цэлым зброевым арсеналам. Неабходнасць служэння радзіме і знішчэння тэрарыстаў — не самая вялікая плата за магчымасць у любы момант узняцца ў вышыню і злётаць у Сэн-Трапэ на выходныя.

Светлавы меч («Зорныя войны»)

Адзіны выдуманы гаджэт з усяго спісу, якому прысвечаны артыкул у Вікіпедыі памерам з «Вайну і мір». Сапраўдныя фанаты «Зорных войнаў» здольныя гадзінамі абмяркоўваць залежнасць рэжучых уласцівасцяў ад колеру крышталя, тонкасці вырабу мяча і правілаў вядзення бою. Прапануем не тлуміцца і проста купіць дакладную копію светлавога мяча ад Hasbro ў замежнай інтэрнэт-краме за сотню даляраў.

Пульт кіравання жыццём («Клік: З пультам па жыцці»)

Мара пра пульт дыстанцыйнага кіравання, з дапамогай якога ты можаш змяняць сваё жыццё, не ўстаючы з канапы, знаходзіць асаблівы водгук у сэрцы рускага чалавека, бо гэта класічная казка пра Івана, які ляжыць на печы і нечакана атрымлівае сілу волатаву. Але функцыя «зрабіць суседскую сабаку цішэй» нам бы ўсё адно вельмі спатрэбілася.

ВАЛ-І («ВАЛ-І»)

Самотны робат з добрым сэрцам і сумнымі вачыма — па сіле ўздзеяння, якое робіцца на дзяўчат, гэта можа параўнацца хіба што з адзінокім пухнатым кацянём з добрым сэрцам і яшчэ больш сумнымі вачыма. Здаецца, у інтэрнэце гэта называецца «мімімі».

Інфасфера («Футурама»)

Больш за ўсё нагадвае Зорку смерці з «Зорных войнаў», але насамрэч гэта велізарны мозг, падлучаны да кампутара. Унутры гэтай сферы ўтрымліваюцца ўсе веды свету, калі-небудзь даступныя чалавецтву — і недаступныя таксама. Выдатная штука — ужо яна дакладна ведае, якія кактэйлі не варта змешваць увечары, калі заўтра ў цябе ў 10 раніцы важная нарада.