Сярэдні заробак па «беларускай палаце» — 1 млн. 992 тыс. рублёў

252 даляры, калі пералічваць паводле таргоў дадатковай сесіі. + Апытанне: а колькі зарабляеце Вы?

23.09.2011 / 12:39

Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у жніўні склала 1 млн. 992 тыс. 310 рублёў, паведамляе БелТА.

Што складае 360 даляраў паводле курсу Нацбанка, і на сёння, 23 верасня, паводле таргоў на дадатковай сесіі, складае 252 даляры ў эквіваленце.

У ліпені сярэдні заробак быў роўны 1 млн. 854 тыс. 517 рублям.

Налічаная сярэдняя заработная плата рабочых і служачых у жніўні склала 2 млн. 5 тыс. 561 рубель (у ліпені — 1 млн. 869 тыс. 237).