Пацярпелым у выніку тэракта цяжка назваць суму нанесенага ім маральнага ўрону
Урон, нанесены ўсім пацярпелым, ацэньваецца ў 175 млн рублёў.
27.09.2011 / 14:47
Аб гэтым, у прыватнасці, заявіў дапытаны ў судзе 27 верасня жыхар пасёлка Бараўляны пад Мінскам Анатоль Мароз 1956 года нараджэння.
Ён лічыць, што матэрыяльны ўрон нязначны ў параўнанні з маральнымі і фізічнымі пакутамі. Пацярпелы выказаў здзіўлененне словамі дзяржаўнага абвінаваўцы Аляксея Стука, які падчас выступлення ў пачатку судовага працэсу ацаніў урон, прычынены метро, у суму больш за 2 мільярды рублёў,
урон, нанесены ўсім пацярпелым, — у 175 мільёнаў.«Жыццё чалавека ацэньвалася як вядро фарбы», — заявіў Мароз.
Адказваючы на пытанне аднаго з дзяржабвінаваўцаў, чаму ён адмовіўся ад