Румас: Для замежных інвестараў адкрыты ўсе сектары беларускай эканомікі
28.09.2011 / 12:57
заявіў
Ён нагадаў, што на 2011 год пастаўлена задача прыцягнуць у краіну 6,5 млрд. долараў прамых замежных інвестыцый.
Беларускі ўрад запрашае інвестараў укладваць грошы ў нана- і біятэхналагічныя праекты, атамную энергетыку, касмічныя тэхналогіі, трактара- і аўтамабілебудаванне, інфраструктурныя праекты (сувязь, лагістыка, камунікацыі, транспарт).
Румас заявіў, што ў Беларусі створаны «максімальна камфортныя ўмовы» для інвестыцыйнай дзейнасці. На гэта, паводле яго слоў, скіравана, у прыватнасці, дырэктыва прэзідэнта № 4. Сярод яе галоўных задач — стварэнне асновы для комплекснай рэформы эканомікі, ліквідацыя бар’ераў для бізнесу.
Закранаючы супрацоўніцтва ў межах СНД, Румас выказаўся за пашырэнне прамых кантактаў паміж прадпрыемствамі, установамі, інстытутамі. Гэтаму, мяркуе ён, павінны садзейнічаць базавыя арганізацыі, органы галіновага супрацоўніцтва.
Румас мяркуе, што, трымаючыся прынятай у СНД Стратэгіі эканамічнага развіцця да 2020 года, краіны змогуць перайсці да «інтэнсіўнай мадэрнізацыі эканомік і аб’яднання вытворчых ланцужкоў».