Фотакарэспандэнт «НН» Сяргей Гудзілін адкрыў выставу «Press Photo» у Пецярбургу

Сёлета выстава праходзіць у «патройным» фармаце «Press Photo 2011: Беларусь, Літва і Эстонія».

30.09.2011 / 16:46

У Санкт-Пецярбургу адкрылася выстава «Press Photo 2011: Беларусь, Літва і Эстонія».

Адкрыў выставу фотакарэспандэнт «Нашай Нівы», уладальнік гран-пры «Belarus Press Photo-2011» Сяргей Гудзілін.

Ягоны фота роты вайскоўцаў падчас абавязковага прагляду перадачы «Панарама» было прызнанае найлепшым за год.

На пецярбургскай выставе, якая ладзіцца ад 30 верасня да 24 кастрычніка ў Лофт-праекце «Этажи», можна будзе ўбачыць фотаздымкі прызёраў конкурсаў трох краінаў.

Сяргей Гудзілін распавядае пра Беларусь.

Стварэнне «патройнай» выставы мае цікавы момант — калі ў Эстоніі і Літве «Прэс-Фота"падтрымліваецца ўладамі, фатографы не маюць праблем з арганізацыяй конкурсных выставаў, то беларускае «Прэс-фота» сёлета нават не дапусцілі да паказу. Аднак альбомы са здымкамі-пераможцамі карыстаюцца вялікім попытам у незалежных кнігарнях.

ЮУ