Машыніст кінуўся пад цягнік і загінуў

Трагічны выпадак здарыўся ў Брэсце.

04.10.2011 / 16:06

Здарэнне адбылося на станцыі Брэст-Цэнтральны 30 верасня каля 8-й раніцы.

У працоўны час 41-гадовы машыніст Брэсцкага лакаматыўнага дэпо знаходзіўся на пероне станцыі.

Калі цягнік Гомель — Брэст пад’язджаў да перона, мужчына кінуўся пад колы. Ад атрыманых траўмаў машыніст памёр на месцы. Загінулы жыў у вёсцы Мацяевічы Жабінкаўскага раёна.