Віктар Галаванаў вызвалены ад пасады міністра юстыцыі

В.а. прызначаны Аляксандр Білейчык.

04.10.2011 / 17:43

Лукашэнка вызваліў Віктара Галаванава ад пасады міністра юстыцыі, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаны 4 кастрычніка.

Выканаўцам абавязкаў міністра юстыцыі прызначаны першы намеснік міністра юстыцыі Аляксандр Білейчык, паведамляе БелаПАН.

Віктар Галаванаў быў доўгажыхаром на міністэрскай пасадзе, якую займаў ад 2001 года. Як адзначалі праваабаронцы, ён шмат разоў дапускаў парушэнні правоў чалавека. За гэта Галаванаў быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.

СМ