Свабода сходу. У Магілёве ўсіх удзельнікаў Народнага сходу фіксуюць на відэа

08.10.2011 / 13:10

У Магілёве на месцы правядзеньня сходу шмат міліцыі ў форме і цывільным. Уваход на стадыён кантралюецца міліцыяй. Ля ўваходу амаль усё кіраўніцтва ўпраўленьня ўнутраных спраў аблвыканкаму. Людзей на стадыён пакуль прапускаюць, яны зьбіраюцца на бегавой дарожцы. Міліцыянты сочаць за людзьмі, тых, хто ўваходзіць на стадыён здымаюць на відэа.