Хуліган «замініраваў» каледж у Мінску
Эвакуявана больш за тысячу чалавек.
11.10.2011 / 16:53
У мінскім
— Недзе, а 12.40 нас з пар адправіў дадому, — распавядае студэнт гэтай навучальнай установы Арцём. — Людзі кажуць, што нехта патэлефанаваў з аўтамата, паведаміў аб замініраванні… Да будынка пад’ехала хуткая, МНС.
Як расказалі ў Партызанскім РУУС, званок аб замініраванні каледжа паступіў з таксафона па вул. Солтыса ў 11.56. Ананім паведаміў, што каледж выбухне, а 15.00. На месца выехала міліцыя і сапёры. Больш за тысячу чалавек былі эвакуяваныя з будынка.
На шчасце, пагроза выбуху не пацвердзілася. На месцы працуюць спецыялісты. Хулігана шукаюць.