У Оршы злавілі ізраільскага бамжа

12.10.2011 / 15:48

На чыгуначным вакзале ў Оршы 7 кастрычніка быў затрыманы 41-гадовы грамадзянін Ізраіля без пэўнага месца жыхарства, ураджэнец Віцебска.

Як паведамляе прэс-служба УУС на транспарце, затрыманы раней быў асуджаны за парушэнне правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь. Ізраільцянін у студзені 2010 года быў дэпартаваны з тэрыторыі Беларусі тэрмінам на дзесяць гадоў і 7 кастрычніка незаконна ўехаў на тэрыторыю нашай краіны.

Супраць яго распачатая крымінальная справа па артыкуле 371–2 («Парушэнне тэрмiну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь») КК, ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Цяпер ізраільскі бомж можа правесці ў беларускай турме да трох гадоў.