Мілінкевіч правядзе шэраг сустрэч з дэпутатамі Бундэстага

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч правядзе 31 студзеня ў Берліне шэраг сустрэч, перамоваў і кансультацый у палітычных фракцыях Бундэстага, з кіраўніцтвам Камітэта па міжнародных справах і групай па справах Беларусі.

29.01.2007 / 13:50

Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з старшынём Камітэта па міжнародных справах Бундэстага Рупрэхтам Поленцам (Ruprecht Polenz) , а таксама возьме ўдзел у рабочым паседжанні гэтага Камітэта, прысвечаным развіццю сітуацыі ў Беларусі.

У Берліне Аляксандр Мілінкевіч правядзе перамовы таксама з кіраўніцтвам Хрысціянска‑дэмакратычнага саюзу, кіруючай партыі Нямеччыны.