Студэнты ахвяруюць на будаўніцтва музея ВАВ па 500 рублёў — фотафакт

Добраахвотны збор грошай быў арганізаваны па лініі БРСМ.

24.10.2011 / 13:46

У розных арганізацыях краіны праходзяць акцыі па зборы сродкаў на ўзвядзенне музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Партал Onliner.by апублікаваў ведамасць з БДУІР. З ёй вынікае, што студэнты здаюць на будаўніцтва па... 500 рублёў.

Як паведамляецца, добраахвотны збор грошай быў арганізаваны па лініі БРСМ.

паводле onliner.by