Нацыянальны сервер сінхранізацыі часу памылкова перавёўся на «зімовы рэжым»

30.10.2011 / 18:13

На Нацыянальным серверы сінхранізацыі часу не падрыхтаваліся да апошніх зменаў у заканадаўстве. У ноч на 30 кастрычніка «нацыянальны эталон» выканаў аўтаматычны пераход на зімовы час.

Увечары ў нядзелю памылка яшчэ не была выпраўленая.

Замежныя сервісы паказвалі беларускі час без збояў.

Да выпуску абнаўлення для Беларусі можна карыстацца часавым поясам Кувэйта.

Веб-старонкаДзяржаўнага інстытута метралогіі паказвае для Мінска на гадзіну меней за актуальны час.

Цікава, што замежныя сервісы паказвалі час як трэба ад раніцы.

grub, МЗ