Дзярждэп ЗША уключыў Берлусконі ў спіс гандляроў людзьмі з-за сэкс-скандалаў

31.10.2011 / 09:21

«У лютым 2011 г. суд прызначыў дату працэсу па справе прэм’ера Берлусконі ў сувязі з сэксуальнай эксплуатацыяй дзіця з Марока. Паведамленні ў прэсе сведчаць аб удзеле трэцяга боку, што кажа пра тое што дзяўчынка была ахвярай трафікінгу», — гаворыцца ў дакладзе знешнепалітычнага ведамства ЗША.

У Мілане зараз ідзе судовы працэс супраць Берлусконі.

Яго абвінавачваюць у тым, што ён плаціў за сэкс-паслугі17-гадовай танцорцы з Марока. Згодна з італьянскім заканадаўствам, карыстацца паслугамі прастытутак, якім не споўнілася 18 гадоў, забаронена.

Прэм’еру інкрымінуюцца два эпізоды: адзін па факце перавышэння службовых паўнамоцтваў, а другі па факце сэксу з непаўналетняй.

Следчыя лічаць, што Берлусконі ў 2010 годзе націснуў на паліцыю, які затрымаў мараканку за дробны крадзеж, каб дамагчыся яе вызвалення. Зрэшты, сам прэм’ер сцвярджаў, што з паліцыяй яго людзі звязваліся, паколькі яму было паведамлена, што дзяўчына з’яўляецца пляменніцай егіпецкага экс-прэзідэнта Хосні Мубарака.