Жонкі палітвязняў склікаюць прэс-канферэнцыю

31.10.2011 / 20:43

Жонкі палітвязняў Андрэя Саннікава, Міколы Статкевіча, Змітра Бандарэнкі і Змітра Дашкевіча збіраюць прэс-канфэрэнцыю, каб паведаміць новыя факты ціску і катаванняў іх мужоў у турмах.

Адным з апошніх фактаў, які перапоўніў цярпенне родных, стала заява Міколы Статкевіча, паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.

Падчас тэлефанавання сваёй дачцэ былы кандыдат у прэзідэнты паведаміў, што яго прымушаюць падпісваць просьбу аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, што ён не збіраецца пісаць прашэння і з ім можа здарыцца ўсё, што заўгодна.

У прэс-канферэнцыі таксама прымуць удзел Ірына Халіп, Вольга Бандарэнка і Наста Палажанка.