Трэнер «Мілана»: «Матч з БАТЭ не стане для нас прахадным»

31.10.2011 / 21:06

Галоўны трэнер «Мілана» Масімільяна Алегры падзяліўся думкамі аб аўторкавым мінскім матчы Лігі чэмпіёнаў з БАТЭ.

«Мы хочам заняць першае месца ў групе, таму зараз нам важна набраць максімальную колькасць ачкоў, каб у вочнай спрэчцы з „Барселонай“ вырашыць, хто з нас ўзначаліць табліцу.

БАТЭ ў першым матчы (2:0) мне спадабаўся: неблагая каманда, някепскі футбол у яе выкананні. Галоўнае для нас цяпер зразумець, што будучы матч для нас вельмі важны і ён не будзе прахадным».