З Беларусі не выпусцілі экс-палітвязня Змітра Дразда

10.11.2011 / 11:41

Яго знялі з цягніка Мінск — Вільня.

Памежнікі растлумачылі, што яму забаронены выезд з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Зміцер Дрозд быў сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава. Пасля падзей 19 снежня 2010 г. быў прысуджаны да пазбаўлення вольныя на тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вызвалены згодна з указам аб памілаванні.