Мінпрацы: Рашэнне аб рэфармаванні пенсійнай сістэмы будзе прынята выключна ў інтарэсах краіны
10.11.2011 / 18:20
Рашэнне па пытаннях рэфармавання пенсійнай сістэмы «будзе прымацца выключна ў інтарэсах краіны з улікам наяўных эканамічных магчымасцяў», заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна.
Яна адказвала на пытанне аб мерах па рэфармаванні пенсійнай сістэмы, прапанаваных у дакладзе Сусветнага банка «Агляд дзяржаўных расходаў у Беларусі: рэфармаванне
экспертамі СБ прапануюцца павышэнне пенсійнага ўзросту, замена індэксацыі пенсій у сувязі з ростам зарплаты на індэксацыю ў сувязі з ростам цэн, зніжэнне ставак узносаў і ўвядзеннеўмоўна-накапляльных рахункаў.
Як заявіла Шчоткіна, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы валодае сродкамі сацыяльнага страхавання, якія дазваляюць забяспечваць стабільнае функцыянаванне пенсійнай сістэмы.
Міністр таксама сцвярджае, што
зараз у Беларусі не разглядаецца пытанне павелічэння ўзросту выхаду на пенсію.