Відэа, якое выклікала сумневы ў адваката Кавалёва

Абарона заявіла пра элементы мантажу ў відэа, прадстаўленым абвінавачваннем.

16.11.2011 / 09:39

На працэсе 15 лістапада адвакаты Канавалава і Кавалёва звярнулі ўвагу суда на спрэчныя, на іх думку, фрагменты відэаматэрыялаў, атрыманых следствам з камер назірання на трох станцыях мінскага метро. Яны заявілі пра магчымы мантаж відэа, падрабязна апісаўшы пры гэтым спрэчныя моманты. Таксама была агучаная думка пра тое, што чалавеку з сумкай маглі дапамагаць староннія людзі. Прапануем вашай увазе відэа з камер назірання ў метро, запісанае 11 красавіка. На ім прысутнічаюць моманты, на якіх акцэнтавалі ўвагу абаронцы абвінавачаных.

nn.by