Рауль Кастра адмяніў забарону Фідэля гандляваць машынамі на Кубе

17.11.2011 / 14:40

Прэзідэнт Кубы Рауль Кастра пагадзіўся дазволіць людзям купляць і прадаваць машыны. Такі крок пакладзе край забароне прадаваць машыны, уведзенай пасля рэвалюцыі 1959 года.

Гэта дадасць зручнасці і свабоды, але адыме прыгажосці: у выніку гэтага з кубінскіх дарог масава пазнікаюць старыя класічныя амерыканскія аўтамабілі, на якіх кубінцы змушаныя былі ездзіць у часе 53-гадовай забароны.