У Мінску развіталіся з Раеўскім
22.11.2011 / 16:48
22 лістапада ў сталічным Доме літаратара прайшла цырымонія развітання з народным артыстам Беларусі Валерыем Раеўскім,рэжысёрам-пастаноўшчыкам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Раеўскі памёр 19 лістапада на
Развітацца з выдатным дзеячам культуры Беларусі прыйшлі некалькі соцень чалавек. На грамадзянскай паніхідзе прысутнічаў міністр культуры Павел Латушка, прадстаўнікі Купалаўскага і іншых тэатраў краіны, у тым ліку генеральны дырэктар тэатра оперы і балета Уладзімір Грыдзюшка, мастацкі кіраўнік
Раеўскі знаходзіўся ў авангардзе развіцця тэатральнага мастацтва краіны, заявіў журналістам Павел Латушка. «Гэта асоба, якая ўжо ўпісана залатымі літарамі ў тэатральнае мастацтва Беларусі», — сказаў міністр. Раеўскі заўсёды быў гатовы на эксперыменты, імкнуўся да новага і не баяўся адказнасці. «Ён падняў вельмі шмат важнага для беларусаў, даў нам зразумець, што мы сапраўды можам ганарыцца як класікай нашай літаратуры, так і сучаснымі беларускімі аўтарамі», — сказаў Латушка.