Беларусь і Расія 25 лістапада падпішуць пагадненне па газе і «Белтрансгазе»
«Калі расійскія СМІ пішуць пра 150 долараў, значыць яны ведаюць, пра што пішуць», — кажа
23.11.2011 / 13:21
25 лістапада Беларусь і Расія падпішуць шэраг пагадненняў у газавай сферы, паведаміў 23 лістапада журналістам першы намеснік прэм’
Паводле яго слоў, у прыватнасці плануецца падпісаць бестэрміновае міжурадавае пагадненне аб фарміраванні цэн на газ для Беларусі і тарыфаў на транзіт, пагадненні аб
На просьбу БелаПАН назваць цану на расійскі газ для Беларусі Сямашка сказаў: «Вы ўсё даведаецеся, калі дакументы будуць падпісаны». Пры гэтым, каментуючы інфармацыю аб зніжэнні ўдвая цаны на газ у расійскіх СМІ, ён зазначыў:
«Калі расійскія СМІ пішуць пра 150 долараў, значыць яны ведаюць, пра што пішуць».
Што да кошту пакета акцый «Белтрансгаза», Сямашка нагадаў: у 2006 годзе была праведзена незалежная ацэнка кошту прадпрыемства і названы 5 млрд. долараў ЗША. «За 2,5 млрд. ужо прадалі частку», — нагадаў Сямашка. Ён таксама падкрэсліў, што
калі раней Расія казала, што кошт завышаны, то зараз не ставіць пад сумненне названыя сумы.
Сямашка таксама падкрэсліў, што ўсе дакументы, якія будуць падпісаны 25 лістапада, выгадныя абодвум бакам. «Да рашэння ішлі доўга, год вяліся перамовы. Пытанне было вырашана, калі Аляксей Мілер (кіраўнік „Газпрома“. — БелаПАН.) пасля нашых шматмесячных перамоў паведаміў нашу пазіцыю Пуціну, які затым абмеркаваў гэта з нашым прэзідэнтам. Два месяцы пайшлі на канчатковае ўзгадненне», — сказаў Сямашка. Паводле яго слоў, усе дакументы ўжо прайшлі ўнутрыдзяржаўныя ўзгадненні ва ўсіх зацікаўленых міністэрствах і ведамствах.
***
Нагадаем, пра тое, што ў 2012 годзе цана расійскага газу для Беларусі можа скласці крыху больш за 150 долараў за тысячу кубаметраў, паведаміла 22 лістапада расійская газета «Ведомости». «У 2012 г. расійскі газ можа патаннець для суседзяў амаль удвая, а з 2013 г. яго цана будзе прывязана да ўнутрырасійскай», — піша газета.
Паводле звестак выдання, кошт сыравіны будзе падлічвацца па формуле, якая ўлічвае цану ў адным з рэгіёнаў Расіі. Усё гэта плануецца да падпісання на ўзроўні міжурадавых пагадненняў і кантрактаў з «Газпромам», заявілі «Ведомостям» два чыноўнікі ва ўрадзе РФ і «Газпроме», знаёмыя з ходам перамоў.
Цана на 2012 год — крыху больш за 150 долараў за тысячу кубаметраў. «Яшчэ пару тыдняў таму» абмяркоўваўся дыяпазон у 150–190 долараў, зазначыў супрацоўнік групы «Газпром». Прагноз сярэдняй цаны ў Расіі на гэты год — прыкладна 99 долараў без ПДК, на