Таец атрымаў 20 гадоў турмы за знявагу караля праз sms

23.11.2011 / 20:26

Жыхар Тайланда быў асуджаны на 20 гадоў пазбаўлення волі за рассылку sms-паведамленняў, якія абражаюць караля дзяржавы Пуміпона Адульядэта, паведамляюць інфармагенцтвы.

У ходзе судовага разбіральніцтва было ўстаноўлена, што

ў маі 2010 года 61-гадовы Ампон Тангнапакун адправіў некалькі абразлівых sms, якія тычацца не толькі асабіста манарха, але і ўсёй каралеўскай сям’і
, на тэлефон асабістага сакратара прэм’ер-міністра Апхісіта Ветчачыва.

Змест sms-пасланняў, за якія мужчына атрымаў такое сур’ёзнае пакаранне, не раскрываецца. Акрамя таго, не паведамляецца, у якіх адносінах вінаваты знаходзіўся з сакратаром.

У судзе таец адмовіўся прызнаваць сябе вінаватым. Па словах адваката Тангнапакуна, у яго ёсць 30 дзён на тое, каб абскардзіць прысуд.

Згодна з законам Тайланда, любая крытыка і абразы на адрас караля або члена каралеўскай сям’і пераследуюцца і жорстка караюцца.