Андрэй Хадановіч. Мама хвалюецца раз

29.11.2011 / 15:43

Мама хвалюецца – раз:
Нехта залез пад матрац.

Мама хвалюецца – два:
Выцягні бот з рукава!

Мама хвалюецца – тры:
Цацкі ў пакоі збяры!

І не раскідвай гарох!
Мама ўжо лічыць да трох.

Гэтыя чорныя дзіры
Зноў на каленках… Чатыры!

Мама хвалюецца – пяць:
Спі! Нават бэйбусы спяць!