У Тыбеце манах спрабаваў здзейсніць самаспаленне

02.12.2011 / 09:36

Тыбецкі манах знаходзіцца ў бальніцы пасля няўдалай спробы самаспалення ў знак пратэсту супраць кітайскіх уладаў, перадаюць прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі, якая размяшчаецца ў ЗША.

Паводле звестак арганізацыі, гэты выпадак — першы ў самім Тыбеце, усе астатнія інцыдэнты адбываліся ў правінцыі Сычуань.

Калі інфармацыя праваабаронцаў пацвердзіцца, гэта будзе дванаццаты выпадак з пачатку года.