Куды падзеўся мільярд, пазычаны «Сбербанкам» «Беларуськалію»?

За лістапад золатавалютныя рэзервы павялічыліся на $2,74 млрд. Але гэта за кошт 2,5 мільярда за «Белтрансгаз».

02.12.2011 / 12:52

Такія папярэднія звесткі паведаміла ўпраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка.

На 1 снежня ўзровень рэзерваў па стандартах МВФ дасягнуў 7,38 млрд даляраў ЗША. Рэзервы выраслі за кошт продажу ААТ «Белтрансгаз» (2,5 млрд долараў). У якасці другой крыніцы называецца «канвертацыя нерэзервовых актываў у рэзервовыя».

Куды ж падзеўся мільярд, пазычаны «Сбербанкам» «Беларуськалію»? Магчыма, ён быў вытрачаны на вяртанне пазык Нацбанка камерцыйным банкам па свопах. Ці ён яшчэ не паступіў? З агучанай статыстыкі адказу на гэтае пытанне няма.

Сяргей Гезгала