Адваката Андрэя Саннікава зноў не дапусцілі да падабароннага
08.12.2011 / 16:12
паведаміла жонка вязня Ірына Халіп.
Паводле яе слоў, адвакат планаваў наведаць
Папярэдняя беспаспяховая спроба адваката трапіць да Саннікава была зроблена 23 лістапада.
Халіп зазначыла, што на мінулым тыдні падала скаргу ў Генеральную пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў дэпартамента выканання пакаранняў, якія не дапускаюць адваката да яе мужа. «Я запатрабавала распачаць у дачыненні да іх крымінальную справу. У любым выпадку гэта справа будзе распачата, не зараз, дык потым. І ўсе гэтыя скаргі і запісы будуць з’яўляцца доказам па справе», — падкрэсліла Халіп.
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў знаходзіцца ў папраўчай калоніі
14 мая суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў Наваполацку, потым быў пераведзены ў Бабруйск.