У чаргінцоўскі Саюз пісьменнікаў прынялі Ісфандзіяра Вагабзадэ

Ён аўтар сямі кніг і пасол Азербайджана ў Беларусі.

16.12.2011 / 15:22

Ісфандзіяр Бахціяр аглы Вагабзадэ, пасол Рэспублікі Азербайджан у Рэспубліцы Беларусь, прыняты ў праўладны Саюз пісьменнікаў. Як паведамляе «ЛіМ», Вагабзадэ з’яўляецца аўтарам кніг «Паэзія пра паўднёвы Азербайджан» (1987), «Почырк маёй нацыі» (1990), «Не дазволь рукам дакрануцца да твайго хлеба» (1993), «Клетка» (1996), «Лісты з гісторыі эміграцыі» (2000), «Палкоўнік Мацвейкін (з Афганскага дзённіка)» (2002) і «Вока свету» (2003).

Ісфандзіяр Вагабзадэ нарадзіўся ў 1954 годзе ў Баку, скончыў факультэт усходазнаўства Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вагабзадэ з’яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Азербайджана.

ЮУ