10% акцый Facebook належаць расійскаму інвестару

Гэта трэці па велічыні пакет акцый папулярнай сацыяльная сеткі.

16.12.2011 / 19:57

Стала вядомая структура акцыянернага капіталу найбуйнейшай сацыяльнай сеткі Facebook, паведамляе Газета.ru.

Найбуйнейшы пакет — 30% акцый — належыць супрацоўнікам кампаніі. 24% папер у яе заснавальніка і выканаўчага дырэктара Марка Цукерберга. Трэці па велічыні пакета акцыянер сацыяльнай сеткі — гэта расійскі інвестыцыйны фонд Алішэра Усманава і Юрыя Мільнера DST з дзесяціпрацэнтным пакетам.

У Facebook няма даўгоў і назапашаная «грашовая падушка» у памеры $ 3,5 млрд.