Апытанне на вуліцах сталіцы: каго з кандыдатаў у прэзідэнты вы памятаеце?

відэаапытанне

19.12.2011 / 08:42

Апытанне на вуліцах сталіцы на тэму «Якіх кандыдатаў у прэзідэнты вы памятаеце?» дало нечаканыя вынікі. У кандыдаты-2010 людзі запісвалі і Аляксандра Мілінкевіча (ён на мінулыя выбары так і не пайшоў), і невядомых Сінькевіча ды Стрэльчанку. У прэзідэнты пасваталі нават кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзіміра Макея. Увогуле, каго толькі не называлі. Стабільна высокі рэйтынг захоўвае кандыдат «не памятаю»:

Відэа: Аксана Рудовіч