Кошт навучання ў ВНУ ўзнімецца менш як на 50%

20.01.2012 / 16:44

Новыя цэны на навучанне ў ВНУ будуць вядомы ўжо на наступным тыдні, паведаміў міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч.

Кошт узнімецца, паколькі ўзраслі расходы, канстатаваў міністр. Новую цану адукацыйных паслуг стануць вызначаць заработная плата прафесарска-выкладчыцкага складу, падаткі і камунальныя плацяжы. «Міністэрства адукацыі арыентуе ВНУ, каб пры вызначэнні новай цаны, яны ўлічвалі толькі затраты на заработную плату прафесарска-выкладчыцкага складу, падаткі і камунальныя паслугі. Што датычыцца іншых артыкулаў расходаў, то іх уключаць па мінімуму. Думаю, што на 50 працэнтаў кошт не ўзнімецца», — сказаў Сяргей Маскевіч.

Паводле яго слоў, у 2011 годзе студэнты платнай формы навучання пакрывалі толькі 70% кошту затрат на іх навучанне, астатняе датавалася з бюджэту.