Прэм'ер Азараў: Украіна можа далучыцца да Мытнага саюза

20.01.2012 / 17:13

Украіна не выключае магчымасці далучэння да Мытнага саюза, заявіў прэм’ер-міністр краіны Мікалай Азараў.

Прэм’ер таксама паведаміў, што цяпер гэта аб’яднанне «рэальна запрацавала» і Украіна ўважліва вывучае вынікі гэтай працы. «Мы вельмі дэталёва адсочваем, як ён (Мытны саюз) працуе, і мы не выключаем магчымасцяў далучэння да Мытнага саюза», — сказаў Азараў.

Рашэнне аб стварэнні Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана было прынята ў жніўні 2006 года. Мытны саюз прадугледжвае стварэнне адзінай мытнай тэрыторыі, у межах якой не прымяняюцца мытныя пошліны і абмежаванні эканамічнага характару.