Фотафакт: У Мінску «лятаючы мікрааўтобус» прызямліўся на легкавушкі

Паводле неафіцыйнай інфармацыі кіроўца буса быў нецвярозы.

29.01.2012 / 17:48

28 студзеня на пляцоўцы аўтамыйкі «Кёрхер» па вуліцы Валадзько ў Мінску можна было назіраць наступствы не зусім звычайнага ДТЗ — мікрааўтобус «Фальксваген», як ляжаў на трох легкавіках , паведамляе БелаПАН.

Партал Auto.onliner.by паведамляе са слоў відавочцы, што кіроўца мікраўтобуса не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго «Фальксваген» вынесла на прыпаркаваныя на ўзбочыне легкавікі. Відавочца Auto.onliner.by сцвярджае, што кіроўца мікраўтобуса быў нецвярозы (2,7 праміле алкаголю ў крыві), аднак афіцыйнага пацверджання гэтаму пакуль няма.

Паводле БелаПАН; Auto.onliner.by