Карэспандэнтку радыё «Рацыя» выклікалі ў КДБ

30.01.2012 / 09:36

Выклік у КДБ Гражына Шалкевіч, якая працуе карэспандэнткай радыё «Рацыя» ў Гродне, звязвае не толькі з працай на радыё, але і з актыўнай дзейнасцю ў апазіцыйным Саюзе палякаў.

Са слоў Шалкевіч, яна апошнім часам часта выяжджала з кіраўніцтвам непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на сустрэчы з сябрамі арганізацыі ў розныя раёны Гродзеншчыны.

Хаця канкрэтных прычынаў выкліку ў КДБ Шалкевіч не ведае, але збіраецца ісці туды з адвакатам.