Лідары ЕС абмяркуюць фінансавую сітуацыю ў Еўропе
30.01.2012 / 09:42
У Брусэлі ў панядзелак стартуе неафіцыйны саміт ЕС, прысвечаны эканамічнай сітуацыі ў Еўропе.
Меркавалася, што галоўнай тэмай саміту стане пагадненне аб бюджэтным пакце, аднак еўрапейскія лідары таксама плануюць надаць шмат увагі праблеме беспрацоўя ў рэгіёне.
Колькасць рабочых месцаў знізілася да рэкорднага ўзроўню апошнім часам у многіх краінах ЕС. У той жа час, пазітыўны зрух можа азначыцца ў сітуацыі з Грэцыяй.
У прыватнасці, з банкамі нарэшце можа быць дасягнута пагадненне аб спісанні часткі дзяржаўнага доўгу.