Скарыстаны народ

БТ, 1 сакавіка 2007, 22.35

Камэдыя з Шырлі МакЛейн і Марчэла Мастраяні

01.03.2007 / 08:34

Скарыстаны народ / Другое дыханьне (Used People)

ЗША, 1992, каляровы, 115 хв.

Рэжысэрка: Бібан Кідран

Ролі выконваюць: Шырлі МакЛейн, Марчэла Мастраяні, Кэці Бэйтс, Джэсіка Тэндзі, Боб Дзішы, Марсіа Гэй Гардэн, Дорыс Робэртс, Сільвія Сіндзі

Жанр: Камэдыйная драма

Намінацыя на “Залаты глёбус” Шырлі МакЛейн і Марчэла Мастраяні за найлепшыя акторскія працы.

60-гадовая, але бадзёрая Пэрл, разам з разьведзенымі дачушкамі, якія цярпець ня могуць адна адну, пахавала мужа. А на хаўтуры заявіўся стары знаёмы (Марчэла Мастраяні), які вось ужо 23 гады ўпотайкі закаханы ў гераіню (Шырлі МакЛейн). Удава ніяк ня можа паверыць у сваё шчасьце, але герой Марчэла Мастраяні вельмі настойлівы.

Местачковы габрэйскі побыт, трагікамічныя сцэнкі – і другое дыханьне любові.

Усе фільмы