На мяжы Наўгародскай і Ленінградскай абласцей ствараецца буйны беларускі лагістычны цэнтр

22.02.2012 / 14:21

На мяжы Наўгародскай і Ленінградскай абласцей Расіі ў сакавіку пачнецца стварэнне буйнога лагістычнага цэнтра беларускіх тавараў. Плануецца, што

аб'ём пастаяннага захоўвання ў ім складзе не меней 150 тысяч тон прадуктаў.

З лагістычнага цэнтра тавары будуць дастаўляцца ў раёны Ленінградскай і Наўгародскай абласцей. Вырашана наладзіць таксама ўпакоўванне і разважванне беларускай прадукцыі.