«Багародзіца, Пуціна прагані» — відэа

Радыкальны дзявочы гурт Pussy Riot зладзіў «панк-малебен» у маскоўскім храме Хрыста Збаўцы.

22.02.2012 / 19:09

Расейскі панк-гурт Pussy Riot шакаваў Маскву чарговым выступам. 21 лютага ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве маладыя рокеркі зладзілі «панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані».

Акцыя выглядала супярэчліва: удзельніцы гурту ў абсурдных убраннях танчылі проста перад іканастасам храма.

«Практычнае абагаўленне РПЦ дзейнай улады было галоўным пасылам панк-молебна», —
напісалі Pussy Riot у сваім «Твітары».

Дзяўчат крытыкавалі за тое, што іх дзеянні могуць абразіць пачуцці вернікаў.

«Калі б іярархі РПЦ умелі трымацца хрысціянскай аскезы і не ўхвалялі б уладу, мы б з павагай ставіліся да Царквы як інстытуту», —
адказалі музыкі на закіды.

СМ