27 лютага ў ЕС «беларускае пытанне» абмяркоўваць не будуць?

Гэта вынікае з парадку дня паседжання Савета міністраў замежных справаў Еўрасаюза.

23.02.2012 / 16:11

У парадку дня на 27 лютага пазначаныя для абмеркавання Сірыя, Егіпет, Паўднёвы Каўказ, дыялог паміж Сербіяй і Косавам. Таксама ў парадку дня ёсць Емен, Самалі і Кот д’Івуар.

Такое рашэнне сёння на нарадзе прынялі амбасадары краін-удзельніцаў ЕС.

Нагадаем, што раней абвяшчалася, быццам на гэтым паседжанні будзе абмяркоўвацца «беларускае пытанне».
У прыватнасці, нібыта Еўрасаюз меўся пашырыць «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі. Пра гэта, у прыватнасці, беларускім палітыкам і сваякам палітвязняў паведамляў прадстаўнік Еўрасаюзу Гунар Віганд, які наведаў Мінск на пачатку лютага.