У Мінску сутыкнуліся маршрутка і аўтамабіль БМВ: 5 пацярпелых + фота

ДТЗ здарылася сёння на Асаналіева.

03.03.2012 / 17:08

У Мінску адбылося лабавое сутыкненне маршрутнага таксі і легкавога аўтамабіля, паведаміў відавочца дарожна-транспартнага здарэння.

Сур’ёзная аварыя адбылася каля 15.10 па вул. Асаналіева на пешаходным пераходзе.

У выніку сутыкнення маршрутнага таксі № 64, якое рухалася па маршруце вул. Сярова — ГЦ «Экспабел», і легкавога аўтамабіля маркі «БМВ» пацярпелі каля 5 чалавек — кіроўца легкавога аўтамабіля і пасажыры маршруткі.

Дзяжурны УДАІ МУС паведаміў, што ўсё пацярпелыя дастаўленыя ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.