Мэрыя Масквы ўзгадніла мітынг «За сумленныя выбары» 10 сакавіка

07.03.2012 / 17:30

Мэрыя Масквы узгадніла грамадзянскі мітынг «За сумленныя выбары» на Новым Арбаце 10 сакавіка, паведаміў у сваім Twitter адзін з заяўнікаў мітынгу Сяргей Удальцоў.

«Патэлефанавалі з мэрыі. Мітынг „За сумленныя выбары“ на 10 сакавіка узгоднены на Новым Арбаце, а 13.00 (12:00 па Мінску)… Колькасць удзельнікаў мітынгу — 50 тысяч чалавек. Пачынаем рыхтавацца. Нас павінна быць шмат!» — напісаў Удальцоў.

«5 сакавіка на Пушкінскай плошчы было шмат людзей, але гэта быў працоўны дзень. Я думаю, 10-га выйдзе значна больш», — дадаў Удальцоў.