Выдадзены гродзенскі архіў Васіля Быкава

Кнігу падрыхтаваў даследчык Сяргей Шапран.

07.03.2012 / 19:32

У серыі «Гарадзенская бібліятэка» выйшла новая кніга «Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў».

Гэта невядомыя творы пісьменніка, незавершанае, нататнікі за 1957–1972 гады. «Чаму гарадзенскі архіў? У гэтай кнізе перадгісторыя і пачатак вялікай Быкаўскай эпапеі, — пішуць выдаўцы. — Самыя раннія творы, якія ніколі дасюль не друкаваліся, незавершаная аўтабіяграфія, запісы з нататнікаў, пераклады. Усё што дае ўяўленне пра творчую кухню Быкава ў той перыяд.

Васіль Быкаў з’ехаў у Мінск у канцы 70-х, паперы, напрацаванае, нарыхтаванае забраў з сабой. Але, як высветлілася, значная частка засталася ў Гродне. Той архіў знайшоў і падрыхтаваць да друку даследчык жыцця і творчасці Быкава Сяргей Шапран.