Шэраг літоўскіх дэпутатаў супраць эканамічных санкцый у дачыненні Беларусі

14.03.2012 / 15:26

Пяць сябраў парламенцкага камітэта па замежных справах літоўскага Сейма выступілі з заявай супраць увядзення эканамічных санкцый адносна Беларусі.

Дэпутаты Юсцінас Каросас, Віцяніс Андрукайціс, Дайліс Баракаўскас, Міхаіл Мацкевіч і Андрус Шэджус лічаць,

што «супраць праяваў аўтарытарызму ў Беларусі павінны прымяняцца толькі палітычныя інструменты ўсіх краін Еўрасаюза».
Дэпутаты сцвярджаюць у заяве, што эканамічная ізаляцыя Беларусі падарве эканамічнае супрацоўніцтва суседніх краін
і ў выніку пагоршыць фінансавае становішча самой Літвы.

Між тым некалькі дзён таму, пасля таго як у Літву не пусцілі беларускага палітыка Анатоля Лябедзьку, кіраўнік згаданага парламенцкага камітэта Сейма Эмануэліс Зінгерыс заявіў, што лічыць санкцыі адносна афіцыйнага Мінска недастатковымі.